Показка
Колькі часу не было чуваць показак (анекдотаў). Вось згадалася адна ў сучаснай версіі. Крыніцу казаць не буду адмыслова.
Прыйшоў час і беларус паўстаў перад Богам… Той пытае:
— Дзе ты нарадзіўся?
— У Расейскай імперыі.
— Дзе вучыўся?
— У Польшчы.
— Дзе ажаніўся?
— У БССР.
— Дзе нарадзіліся твае дзеці?
— У Савецкім Саюзе.
— А дзе ты памёр?
— У Рэспубліцы Беларусь.
— Мусіць, шмат падарожнічаў?
— Не-е. Усё жыццё пражыў у Баранавічах.

